"Пра надвор’е" - 14 чэрвеня ў народным календары Усцін

13 июня 2023

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

14 чэрвеня ў народным календары Усцін. Прысвятак мае практычнае сельскагаспадарчае прызначэнне: прысвячаецца назіранням за ростам збожжавых культур. Казалі: "На Усціна лета ўдаецца - жыта добрым коласам нальецца". А яшчэ прыкмячалі: калі ў гэты дзень дзьме паўночна-заходні вецер, то надвор'е пагоршыцца і можна чакаць сырога лета.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Васілевічах у 1926 годзе - менш за 2 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Стоўбцах у 1972 - плюс 34 градусы.