У Сеуле расце колькасць загінуўшых у выніку цісканіны падчас Хелаўіна

30 октября 2022
Ахвярамі трагедыі ў паўднёвакарэйскай сталіцы сталі больш чым 150 чалавек. Каля 270 прапалі без весткі. Прычына цісканіны пакуль дакладна невядомая. Папярэдне, ажыятаж пачаўся пасля інфармацыі аб знакамітасці недалёка ад месца святкавання.

Згодна з ацэнкамі паліцыі, на момант трагедыі ў раёне правядзення мерапрыемства знаходзілася каля 100 тысяч чалавек. У Паўднёвай Карэі да 5 лістапада аб'яўлена нацыянальная жалоба.