27 декабря 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: сінія плямы над лесам узмацняюцца - да адлігі. Заходні вецер зімой прыносіць цяпло. Чырвоная зара - да марозу.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Мазыры ў 1996 годзе – больш за 31 градус марозу, а самы цёплы дзень у 1983-м - у Брэсце тэрмометры паказалі 11 градусаў цяпла.