М. Лукашэнка і прадстаўнікі Федэрацыі хакея наведалі дом-інтэрнат для пенсіянераў у Мінску

1 сентября 2021

Свята сёння было не толькі ў школьнікаў. Дом-інтэрнат для пенсіянераў, што знаходзіцца на Ваўпшасава, сёння наведалі Мікалай Лукашэнка, прадстаўнікі Федэрацыі хакея на чале са старшынёй, журналісты-актывісты, людзі, якія працуюць разам з Прэзідэнтам. І гэта даручэнне кіраўніка дзяржавы.

Ад яго перадалі не толькі прывітанне, але і смачныя і карысныя падарункі. Ужо традыцыйнымі сталі пачастункі з прэзідэнцкага падворка. Хопіць не толькі пастаяльцам, але і супрацоўнікам пансіяната - 2,5 тоны кавуноў, мёд і варэнне з Александрыі (570 слоікаў). Сярод падарункаў таксама і медыцынскае абсталяванне і прэпараты: інгалятар, лазерны апарат, лямпа Bioptron - усё, што сёння трэба для падтрымання здароўя.

Цёплыя і шчырыя зносіны былі яшчэ і смачнымі - гасцей пачаставалі гарбатай са свежымі піражкамі і тартамі ўласнай вытворчасці. І дарэчы, як распавёў наш карэспандэнт, кулінарныя вырабы на вышыні.

Падчас чаявання гаварылі пра многае і важнае для пенсіянераў, працу цэнтральных тэлеканалаў, пра спорт. Як аказалася, тут шмат хакейных фанатаў. Таму прадстаўнікі федэрацыі запрасілі пастаяльцаў і іх сем'і на трыбуны "Мінск-Арэны" хварэць за мінскае "Дынама" ў новым сезоне.

Пастаяльцы інтэрната з гонарам паказалі ўладкаваную зялёную тэрыторыю вакол асноўнага будынка, дзе, дарэчы, з падачы Прэзідэнта арганізавалі невялікую ферму, дзе жывуць трусы, козы і гусі. Трэба зазначыць, што тэрыторыя вялікая і ўтульная. Пастаяльцы асабліва любяць тут адпачываць у сілу ўзросту часцей седзячы. Для зручнасці і захавання мер засцярогі ў перыяд COVID у спісе прывезеных падарункаў і лавачкі. Як адзначылі ў пансіянаце, успышак COVID не было, а персанал з належным разуменнем успрыняў працу вахтавым метадам. Зараз усе пастаяльцы і супрацоўнікі вакцынаваны, за выключэннем тых, у каго ёсць супрацьпаказанні.

Трэба адзначыць, што наведванне дома-інтэрната - гэта добрая традыцыя з 6-гадовай вытрымкай. Сёння тут пражывае 362 чалавекі, да кожнага знаходзяць індывідуальны падыход. Людзі з вялікім жыццёвым вопытам і такім жа ўзростам гэта шануюць асабліва, як і камфорт пражывання. Не абышлося і без фота на памяць. Традыцыя старая, але такая цёплая, як і сённяшняя сустрэча.