26 апреля 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: атмасферны ціск доўга не мяняецца - надвор'е зменіцца няхутка. Калі дзень цёплы - да хуткага пахаладання.

Крыху цікавай інфармацыі  з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Мінску ў 1924 годзе - 6 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Жыткавічах у 2013 - больш за 29 градусаў цяпла.