Дзмітрый Набокаў пабіў рэкорд Беларусі ў скачках у вышыню

26 мая 2018

Дзмітрый Набокаў пабіў рэкорд Беларусі ў скачках у вышыню. Дасягненне трымалася 25 гадоў - 2 метры 34 сантыметры. Вынік жа Набокава - 2 метры 36 сантыметраў! Прыемная падзея адбылася на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы.