19 ноября 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  слабаўзбураны.

20 лістапада ў народным календары Фядот. У гэты дзень назіралі за тым, як замярзаюць рэкі і ўтвараецца снежнае покрыва, рабілі прадказанні будучага ўраджаю. Калі снег на дарозе пагоркам укладаецца - вельмі многа хлеба народзіцца. Калі лёд на рацэ становіцца грудамі - і хлеба будуць груды вялікія. Калі ж гладка лёд замярзае -  хлеб не ўродзіцца.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Мінску ў далёкім 1891 годзе - больш за 19 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Васілевічах у 1996 - амаль 14 градусаў цяпла.