У Мінску з'явяцца 390 новых кантэйнерных пляцовак для паасобнага збору смецця

19 февраля 2024

Трэнд на паасобны збор адходаў у сталіцы. Усё больш сучасных кантэйнерных пляцовак з'яўляецца ў дварах Мінска. Сёлета ўсталююць 390 новых модульных канструкцый. Гэта амаль у 6 разоў больш, чым летась. У першую чаргу кантэйнеры з'яўляюцца ў дварах, дзе закансерваваны смеццеправоды. У спісе таксама замена састарэлых пляцовак.

У планах камунальных службаў адрамантаваць у гэтым годзе звыш паўсотні зон для паасобнага збору адходаў. Дарэчы, такія модульныя пляцоўкі ў сталіцы пачалі ўсталёўваць яшчэ ў 2020 годзе. За 3 гады ў дварах Мінска іх з'явілася больш за паўтысячы.