2 декабря 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі ўначы ці на досвітку ідзе моцны снег са слабым ветрам, удзень ўстановіцца яснае, сонечнае надвор'е; перыстыя аблокі выгінаюцца доўгай паласой - да завеі.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Докшыцах у 1988 годзе - больш за 28 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1961-м - у Пінску тэрмометры паказалі больш за 12 градусаў цяпла.