8 января 2020
Магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны.

Заўтра ў народным календары Сцяпан. У гэты дзень прыкмячалі: калі над раўнінамі сцелецца туман або дым - да пацяплення. Ясны дзень і моцныя маразы - да добрага ўраджаю.

9 студзеня самая халодная ноч была ў Горках у 1968 годзе - амаль 34 з паловай градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Высокім у 2005 - 11 градусаў цяпла.