7 февраля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: паўночны ці паўночна-ўсходні вецер абяцае малавоблачнае надвор'е надоўга. Зоркі ў тумане, свецяць цьмяна і здаюцца высокімі - да адлігі са снегам.

Самая халодная ноч была ў Оршы ў 1929 годзе - больш за 36 градусаў марозу, а самы цёплы дзень ў 2001-м - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 14 градусаў цяпла.