Прэзідэнт прысвоіў Дар'і Домрачавай званне Героя Беларусі

17 февраля 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву з заваяваннем залатога медаля ў мас-старце на Алімпіядзе ў Сочы і прысвоіў спартсменцы званне Героя Беларусі.


Дарагая Даша! Гэта грандыёзны поспех! Ты проста малайчына! Уся Беларусь у захапленні ад тваёй новай перамогі.


Заваяваўшы званне трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, ты здзейсніла подзвіг.


Гісторыя сучаснасці не ведае падобных выпадкаў. У нашай Айчыне подзвігі паважаюць асабліва.


Ад усёй душы віншуем цябе з прысваеннем вышэйшай узнагароды Радзімы - звання Герой Беларусі.


Шчасця, здароўя і ўдачы! - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.