Віншаванні са 100-гадовым юбілеем прымае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Дабракоў

2 октября 2020

Віншаванні са 100-гадовым юбілеем прымае ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ветэран працы Міхаіл Дабракоў з Ліёзна. Выхадзец вёскі Яськаўшчына ўжо ў 12 гадоў пачаў працаваць у калгасе, а ў 1940 годзе быў закліканы ў рады Чырвонай арміі. Вайна заспела 20-гадовага салдата ў Заходняй Украіне. Характэрны той факт, што ў сям'і Міхаіла Дабракова было яшчэ 5 братоў. Усе пайшлі на фронт. Вярнуліся толькі трое. Міхаіл Цімафеевіч ваяваў на тэрыторыі Украіны, Малдавіі, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі і Чэхаславакіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнамі Славы 3-й ступені і Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі "За адвагу", "За вызваленне Бялграда", "За ўзяцце Вены", "За перамогу над Германіяй". Пасля вяртання дахаты Дабракоў шмат гадоў працаваў у калгасе. Дарэчы, у Віцебскай вобласці пражываюць 58 чалавек ва ўзросце 100 гадоў і больш.