Пасольства Беларусі ў Інданезіі рэкамендуе ўстрымацца ад наведвання вострава Ламбок

9 августа 2018

Пасольства Беларусі ў Інданезіі рэкамендуе грамадзянам нашай краіны ўстрымацца ад наведвання вострава Ламбок да стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Сёння там адбылося чарговае землетрасенне магнітудай 5,9. Такім чынам лік ахвяраў у Інданезіі працягвае расці. Загінулі ўжо 347 чалавек.