Пасол Кыргызстана заканчвае дыпламатычную місію ў Беларусі

28 марта 2019

Кубанычбек Амураліеў прадстаўляў інтарэсы Бішкека  амаль 4 гады. Напярэдадні кіраўнік беларускага МЗС падзякаваў дыпламату за актыўную працу па ўмацаванні адносін. Бакі абмеркавалі і будучыя эканамічныя праекты. Тавараабарот дзвюх  краін летась перавысіў 130  мільёнаў долараў. Сёння ў Кыргызстане працуюць  56  прадстаўніцтваў беларускіх прадпрыемстваў.

Кубанычбек Амураліеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі: "Калі гаварыць пра Беларусь, то цудоўная  краіна, цудоўныя  людзі. Было лёгка працаваць. Я вельмі ўдзячны беларускаму боку, пачынаючы  ад простых і заканчваючы  Кіраўніком дзяржавы, якія падтрымлівалі рэалізацыю нашай дзейнасці".

Дзве краіны звязвае  і агульная гісторыя. Выхадцу кыргызскай зямлі, Герою Савецкага Саюза Джумашу Асаналіеву ў Мінску ўстаноўлены  помнік, яго імем названыя сталічныя вуліца і завулак.