Пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура сёння ў Актуальным інтэрв'ю

8 октября 2014
Прыцягненне замежных інвестыцый, стварэнне сумесных вытворчасцяў і дзясяткі праектаў у эканоміцы, навуцы, адукацыі і прамысловасці. Па такім сцэнарыі будуць развівацца адносіны Беларусі і Кітая ў найбліжэйшыя 5 гадоў. Сёлета ў Мінску можа з'явіцца трэці Інстытут Канфуцыя, а гэта значыць, што колькасць людзей, якія ведаюць кітайскую мову, праз некалькі гадоў вырасце ў некалькі разоў. Як будзе будавацца Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк? Якія кампаніі стануць яго рэзідэнтамі. Глядзіце Актуальнае інтэрв'ю з Паслом Беларусі ў Кітаі Віктарам Бурай сёння вечарам.