Паглядзелі, на які шопінг можна пайсці ў "Першы нацыянальны гандлёвы дом"

7 января 2024

У Мінску пачаў функцыянаваць "Першы нацыянальны гандлёвы дом", дзе сабраны толькі лепшыя беларускія брэнды з усіх рэгіёнаў краіны. Многія ўжо паспелі ацаніць  асартымент - будынак адкрылі  перад Новым  годам.

У "Першым нацыянальным гандлёвым доме" ёсць абсалютна ўсё: ад прадуктаў да адзення і мэблі. І ўжо можна гаварыць аб попыце. На шопінг прыязджаюць з Літвы, Латвіі, Расіі і нават Германіі, што не дзіўна - усе адзначаюць якасць беларускай прадукцыі.

Прэзідэнт таксама быў сярод наведвальнікаў. Першым усё паглядзеў і пакаштаваў, нават даў некалькі парад кухарам па рэцэптуры самай папулярнай нацыянальнай стравы - дранікаў. Агляд "Першага нацыянальнага гандлёвага дома" правяла Дар'я Рачко. Падрабязнасці ў відэа.