Чэмпіянат Еўропы па барацьбе пакажа "Беларусь 5"

13 февраля 2024

Чэмпіянат Еўропы па барацьбе з удзелам беларускіх спартсменаў стартаваў у Бухарэсце. І першымі ў спрэчку за ўзнагароды ўступілі барцы грэка-рымскага стылю.

Беларусь у гэтым відзе прадстаўляюць Глеб Макаранка ў вагавой катэгорыі да 60 кг, Абубакар Хаслаханаў - да 97 кг, Кірыл Маскевіч у вазе да 87 кг, і не толькі яны.

Усяго ж на першынство ў сталіцу Румыніі адправіліся 28 нашых спартсменаў. Нагадаем, беларусы выступаюць у нейтральным статусе.

Турнір пройдзе з 13 па 18 лютага. Спаборніцтвы ў максімальным аб'ёме пакажа тэлеканал "Беларусь 5".