Апошні красавіцкі суботнік з’яднаў мінчан

27 апреля 2013

За парадак у сваім горадзе ўзяліся  жыхары сталічных мікрараёнаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.  Прыбіралі на дваровых тэрыторыях, уздоўж вуліц, у парках. Вучні школ, гімназій падчас вялікай уборкі прыдумвалі прыгодніцка-пазнавальныя гульні. Усяго ж у красавіку прайшлі чатыры суботнікі, у выніку якіх да ладу прыведзены дзіцячыя пляцоўкі, пляжы, вуліцы. У апошні дзень красавіка будуць падведзены вынікі маштабнай працы мінчан.