Пасадзі сваё дрэва на мірнай зямлі

11 апреля 2014

Пасадзі сваё дрэва на мірнай зямлі - менавіта пад такім дэвізам у Беларусі сёння праходзіць штогадовая акцыя Тыдзень лесу. Добраахвотнікі з усёй краіны далучыліся да лясніцтваў для таго, каб сваімі рукамі дапамагчы адрадзіць беларускі лес пасля Другой сусветнай вайны.


Наш карэспандэнт Аляксей Радзівонаў далучыўся да акцыі. Сёлета надвор'е дазволіла пачаць усебеларускую акцыю Тыдзень лесу крыху раней. Падрыхтоўку ў Смалявіцкім лясніцтве да яе ўжо пачалі з мінулага года, бо для таго, каб пасадзіць новы лес згодна з уісмі правіламі, патрэбна нямала сіл. Саджанцы спачатку вырошчваюць пры пэўнай тэмпературы і толькі потым адпраўляюцца з імі на пасадку.


Елкі, хвоі і бярозы - вось толькі малая частка спісу дрэў, якія пасадзяць сёння валанцёры. Ужо які год акцыю ў нашай краіне падтрымліваюць не толькі беларусы, але і грамадзяне краін садружнасцяў.


Сёлета акцыя Тыдзень лесу прымеркавана да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі акцыі высаджваюць дрэва ў гонар усіх загінуўшых на вайне.


Іван Катлабай, начальнік аддзела ўпраўлення справамі Выканаўчага Камітэта СНД: Вось гэтыя сосны былі пасаджаны роўна 6 гадоў таму. Паглядзіце, як прыгожа! У гэтым мерапрыемстве прымаюць удзел замежныя грамадзяне, якія працуюць у нас на квотных пасадах. Яны сцвярджаюць, што гэтую справу ў Беларусі яны ўвогуле рэдка дзе бачылі.


Саджаць лес усім светам. Такую традыцыю з 30-ых гадоў мінулага стагоддзя Мінлясгас аднавіў у 2007-м. За гэты час рукамі добраахвотнікаў пасаджана больш за 100 тысяч іглічных і лісцяных дрэў. Сёлета на рабочыя пляцоўкі выйшла амаль 10 тысяч добраахвотнікаў.


Добрую традыцыю разам з прадстаўнікамі краін СНД садзіць беларускі лес адразілі 7 гадоў таму. За гэты час з'явілася каля 13 гектараў маладога лесу. Пасля ж сённяшняй акцыі новы лес зашуміць яшчэ на трох гектарах.


Па традыцыі прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. Ад працоўных калектываў да школьнікаў і студэнтаў. Далучацца да зялёнай акцыі і многія гараджане з вяскоўцамі, большасць з якіх выходзіць на пасадку сем'ямі.