Стыву Джобсу сёння споўнілася б 60 гадоў

24 февраля 2015
Ён назаўжды змяніў свет камп'ютарнай індустрыі, і яго завуць бацькам лічбавай рэвалюцыі. Стыву Джобсу сёння споўнілася б 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў Сан-Францыска, вырас у прыёмнай сям'і і нават не змог скончыць каледж. Але ўжо ў 22 гады стварыў карпарацыю Apple, якая стала адным з піянераў у галіне персанальных камп'ютараў. Зараз гэта самая дарагая кампанія ў свеце з рэкорднай рыначнай капіталізацыяй больш як на семсот мільярдаў долараў. Яе легендарны заснавальнік пайшоў з жыцця ў кастрычніку 2011.