Папаўненне парка спецтэхнікі Мінскзелянбуда

22 апреля 2022

Комплексны падыход да азелянення. Больш за 12 тысяч дрэў і 6 тысяч кустоў ужо высаджана ў гэтым сезоне ў Мінску. Таксама спецыялісты пачалі падкормку раслін - іх падтрымліваюць рэгулятарамі росту. У планах азеляніцеляў высадка дрэў і кустоў уздоўж МКАД, гарадскіх вуліц і папаўненне зялёных зон. У дапамогу для пасадкі новыя тэхналагічныя машыны, якімі папоўніцца аўтапарк. У бліжэйшыя дні новы комплекс пройдзе тэставыя выпрабаванні.

Усе саджанцы, якімі ўпрыгожваюць гарадскія вуліцы, уласнай вытворчасці. Пароды вырошчваюць у гадавальніку пад Мінскам па асаблівай тэхналогіі, каб павялічыць працэнт прыжывальнасці.

Хутка ў Мінску распачнуць высадку кветак. Тэндэнцыя сезона - шматгадовыя расліны. Павелічэнне іх колькасці знізіць выдаткі на ўтрыманне гарадскіх  кветнікаў.