"Зразумелая палітыка. Плюс" пра новаўвядзенні заканадаўства

24 марта 2021
"Абноўлены Крымінальны кодэкс у высокай ступені гатоўнасці". Зараз дакумент знаходзіцца ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Пра гэта падчас запісу праграмы "Зразумелая палітыка. Плюс" распавяла намеснік міністра юстыцыі. Як адзначыла Наталля Філіпава, падчас працы над дакументам у міністэрства паступіла каля 700 прапаноў аб тым,  як на погляд беларусаў варта ўдасканаліць Крымінальны кодэкс. Частка з іх была ўлічана пры ўнясенні змяненняў у абноўлены КК.  

Якім будзе абноўлены Крымінальны кодэкс, на што заканадаўцам варта звярнуць больш пільную ўвагу пры гарантаванні нацыянальнай бяспекі і краіны, як сябе на практыцы паспеў паказаць новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Заканадаўчыя навелы абмеркавалі з гасцямі праграмы "Зразумелая палітыка. Плюс". Ажыўленая дыскусія і канструктыўныя прапановы экспертаў сёння адразу пасля "Панарамы".