Мінск рыхтуецца да навагодніх свят

3 декабря 2021

Аб'ёмныя сняжынкі, рознакаляровыя шары і вытанчаныя пацеркі. Мінск актыўна рыхтуецца да навагодніх свят. Зараз аздабляюць елкі. Іглічныя цалкам гатовыя каля Палаца спорту і Белдзяржцырка, у парку Уга Чавеса і па вуліцы Асаналіева. На зялёным дрэве ля Нацыянальнай бібліятэкі распусціліся васількі. Фінальныя штрыхі застаюцца і на галоўнай ёлцы. Яе ўпрыгожылі больш за 4 тысячы святочных элементаў. Упершыню з'явяцца і светлавыя фантаны. Зрэшты, арт-канструкцыі і фотазоны ўсталююць па ўсім горадзе. 

Завершаны зімовы вобраз сталіца прадэманструе ў сярэдзіне снежня. Адначасова заззяе ўвесь горад.