Паліклініцы № 6 г. Мінска споўнілася 75 гадоў, калектыў прымае віншаванні

29 мая 2022

Сталічнай Цэнтральнай раённай паліклініцы № 6 споўнілася 75 гадоў! Гісторыя дапамогі людзям і лячэння самых складаных захворванняў складалася з прафесіяналізму і самааддачы супрацоўнікаў - урачоў і медыцынскіх сясцёр. Усе яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды і памятныя дыпломы падчас святочнага канцэрта ў гонар юбілею. Падарункам сталі і музычныя нумары беларускіх артыстаў. 

Паліклініка № 6 - шматпрофільная лячэбная ўстанова, у якой аказваюць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу па 24-х спецыяльнасцях. Нядаўна тут прайшоў капітальны рамонт. Абнавілася тэхнічная база, з'явіліся новыя кабінеты для заняткаў ЛФК, а таксама сучасныя зоны водалячэння.