Палёт пілатуемага карабля "Саюз-МС-25" да МКС пройдзе па двухсутачнай схеме збліжэння

23 марта 2024

Палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі пройдзе па двухсутачнай схеме збліжэння. Чакаецца, што карабель з экіпажам у саставе камандзіра Алега Навіцкага, беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан прыстыкуецца да ўніверсальнага вузлавога модуля "Прычал" расійскага сегмента станцыі 25 сакавіка ў 18:10 па мінскім часе.

Пры двухсутачнай схеме карабель робіць 34 віткі вакол Землі. За гэты час яму трэба падняцца са сваёй, ніжэйшай, траекторыі на арбіту станцыі і пачаць збліжэнне. Пры гэтым арбітальны комплекс увесь гэты час рухаецца з уласнай хуткасцю. Цэнтр кіравання палётамі праводзіць спецыяльныя разлікі арбіты і выдае манеўры, якія дазваляюць апарату "дагнаць" МКС. Сама стыкоўка праходзіць на 34-м вітку.

За манеўр адказвае камп'ютар, але ў выпадку няштатнай сітуацыі камандзір карабля павінен узяць кіраванне ў свае рукі.

Дарэчы, вяртанне Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай, а таксама астранаўта NASA Лорэл О'Хары на караблі "Саюз МС-24" запланавана на 6 красавіка.