Пахаванне Мітрапаліта Філарэта пройдзе ў Жыровіцкім манастыры

15 января 2021

Сёння праваслаўныя вернікі развітаюцца з Мітрапалітам Філарэтам. Галоўнае памінальнае набажэнства пройдзе ва Успенскім Жыровіцкім манастыры ў 10 раніцы. Паралельна паніхіду аб ганаровым Патрыяршым Экзарху ўсяе Беларусі правядуць ва ўсіх храмах і манастырах краіны. Службы завершаць пахавальным звонам. Пахаваюць Мітрапаліта Філарэта сёння за Крыжаўзвіжанскім храмам Жыровіцкага манастыра. Найбліжэйшыя 40 дзён Беларуская праваслаўная царква заклікае ўсіх успомніць аб адраджэнні ўладыкам духоўнага жыцця краіны і памаліцца аб яго вечным спачыне.