"Праменад" з Ларысай Гулякевіч

27 Красавіка 2018

Яркія фестывалі - у беларускай сталіцы: Сёння адкрыўся першы мастацкі Аrt-Міnsk і 25-ы Фестываль фракафонных аматарскіх тэатраў. Пра гэта і не толькі - наша рубрыка “Праменад” з Ларысай Гулякевіч.

Міжнародны фестываль мастацтва Аrt-Міnsk аб'ядноўвае буйныя беларускія галерэі, музеі. Пачынаючы з сённяшняга дня і да 20 мая лепшыя арт-прасторы Мінска будуць удзельнічаць ў фестывальнай праграме.

Карта Аrt-Міnskа шырокая не толькі тэрытарыяльна, але і тэматычна. Сярод удзельнікаў - такія культурныя установы як Нацыянальная бібліятэка, Акадэмія мастацтваў, Цэнтр сучасных мастацтваў, музей Азгура і іншыя. Колькасць заявак на удзел у фестывалі Аrt-Міnsk перавысіла 800 анкет. Цікавымі абяцаюць стаць выставачныя праекты з Эстоніі, Літвы і Расіі. Цэнтрам фестывалю стане праект, які рэалізаваны ў Палацы мастацтваў. Яго ўзначальвае незалежны італьянскі арт-крытык Стэфана Антанэлі, які спецыялізуецца ў галіне гарадскога калектыўнага мастацтва.

25-ы Фестываль франкафонных аматарскіх тэатраў, які праходзіць у Мінску сёння і заўтра, дае магчымасць дзецям з 27 школ Беларусі паўдзельнічаць у тэатральных пастаноўках на французскай мове і сустрэцца з французскімі рэжысёрамі і тэатральнымі дзеячамі.

На сцэне сталічнага Палаца дзяцей і моладзі - 27 тэатральных калектываў, а гэта каля 250 навучэнцаў з розных гарадоў і мястэчак. Шарль Перо и Сэнт-Экзюпэры… мовай дзяцей! Камедыі, мізансцэны, пантамімы. Кожны ўвасобіў свае, адметныя формы і жанры. Агульнае, што аб'ядноўвае, - любоў да французскай мовы. Сёлета фестываль пашырыў свой фармат і тут ёсць за што пазмагацца. Пераможца адправіцца ў ваяж у Францыю!

Году малой радзімы прысвячаецца персанальная выстава Кастуся Качана “Правінцыя”. Рэкі, дрэвы, палі, невялікія вёсачкі і мястэчкі са старажытнымі храмамі. Пейзажы дзяцінства, што кранаюць душу і застаюцца там назаўсёды.

Ціхую, утульную беларускую правінцыю - сваю радзіму – прадставіў жывапісец у 80 работах на выставе у Мастацкай галерэі Савіцкага. Традыцыйная архітэктура, каларыт жыцця вясковага чалавека, непаўторная, пранікнёная прыгажосць беларускай прыроды. Пейзажы Качана ствараюць гарманічную панараму суіснаваня чалавека і прыроды. Гэта і ёсць складнікі паняцця, якое завецца – малая Радзіма.

Заўтра мастак Аксана Аракчэева прапануе свае новыя работы на выставе «5+5» у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.