Больш за паўтысячы сталічных школьнікаў уступілі ў так званыя добраахвотніцкія атрады

2 июля 2013
Цяпер яны будуць дапамагаць добраўпарадкаваць горад. Палова зоймецца работамі ля храмавага комплексу Усіх Святых, што на вуліцы Каліноўскага, іншыя дапамогуць навесці парадак у зонах адпачынку ля вадаёмаў Вяча, Цнянка і Пціч. Напрыканцы лета выберуць лепшы добраахвотніцкі атрад.
Дапамагаць добраўпарадкаваць горад на аснове валанцёрства - еўрапейская практыка, адзначаюць спецыялісты. Такая работа будзе праводзіцца і надалей.