Паказ калекцый адзення беларускіх марак прайшоў у Нацыянальнай школе прыгажосці

31 октября 2016

Фэшн-дзень для дзяцей. Паказ калекцый адзення вядомых беларускіх марак прайшоў у Нацыянальнай школе прыгажосці. На подыум выйшлі самыя маленькія моднікі. Усе яны прадстаўляюць сталічны тэатр моды. Дэфіле суправаджалася паказам анімацыйных фільмаў. У перспектыве дызайнеры і кампаніі - вытворцы дзіцячага адзення плануюць ствараць калекцыі новага - медыяфармату.

Падчас моднага паказу праходзіў майстар-клас па анімацыі. Дзеці знаёміліся з усімі сакрэтамі і тонкасцямі стварэння мультыплікацыйных фільмаў. Тут жа быў арганізаваны і дабрачынны модны маркет - юныя мастакі размалёўвалі гліняныя цацкі.