Пагранкамітэт усклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

28 мая 2021

У беларускіх пагранічнікаў сёння прафесійнае свята. Камандаванне, асабовы склад і ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт. Менавіта з мяжы  часта прыходзяць самыя гарачыя навіны: затрыманне нелегалаў або буйной партыі наркотыкаў. Працягласць беларускай мяжы - звыш 3 з паловай тысяч кіламетраў. Урачыстыя мерапрыемствы кіраўніцтва Пагранкамітэта  традыцыйна пачало з ускладання кветак да манумента Перамогі ў Мінску. Калегі ўспамінаюць сваіх загінуўшых таварышаў і аддаюць даніну памяці. 

Сёння нашы межы пад надзейнай абаронай. Дзень пагранічніка  дзясяткі тысяч чалавек сустракаюць на межах, дзе яны нясуць службу і сёння, у сваё свята. Бо галоўнае -  гэта бяспека краіны і яе народа. 

Працягваецца мадэрнізацыя пагранзастаў і нарошчванне патэнцыялу інжынернага абсталявання.