Загінуў, ратуючы сотні жыццяў

24 июля 2017

Сёння ў Гомелі адкрылі мемарыяльную дошку ваеннаму лётчыку Віктару Оськіну. Ён першы чалавек у гісторыі расійскай далёкай авіяцыі, удастоены звання Героя Расіі. 25 гадоў таму ў небе над Гомелем загарэўся самалёт. Падпалкоўнік Віктар Оськін аддаў загад экіпажу катапультавацца, а сам адвёў машыну далей ад горада.

Віктару Оськіну пасмяротна прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Гомеля", а адна з вуліц носіць яго імя. На месцы гібеля героя ўстаноўлены памятны знак.