Падраздзяленні спецыяльнага прызначэння Беларусі і Расіі памераліся сіламі на імправізаваным полі бою

27 сентября 2019

Выпрабаванне на мужнасць, стойкасць і сілу духу. Самыя прафесійныя падраздзяленні спецыяльнага прызначэння Беларусі і Расіі памераліся сіламі на імправізаваным полі бою. Вызваленне заложнікаў, ахова ВІП-персон, ліквідацыя  незаконных бандфарміраванняў, снайперская дуэль - спаборніцкія дысцыпліны арганізатары падабралі самыя разнастайныя па складанасці і  змесце. 

Спаборніцтвы, прысвечаныя 30-годдзю ўтварэння групы "А" КДБ Беларусі, стартавалі яшчэ ў панядзелак.

За гэты час каманды-ўдзельніцы прайшлі  шэраг выпрабаванняў. Практыкаванні выконваліся з баявой зброі і ва ўмовах, набліжаных да рэальных. Па словах арганізатараў, важна было праверыць не толькі фізічную падрыхтоўку спецназаўцаў, але і здольнасць арыентавацца ў самых складаных і нязвыклых сітуацыях. Бо галоўнае для любога байца антытэрору - уменне думаць і захоўваць стрыманасць, каб паспяхова выканаць задачу. 

Вынікі паказалі высокі ўзровень майстэрства і прафесіяналізму ўсіх удзельнікаў. 

Сёння прайшоў трэці этап спаборніцтваў. У спецназаўскай эстафеце першае месца літаральна вырвалі ў каманды САХР байцы атрада антытэрору МУС Беларусі "Алмаз". Яны ж сталі лепшымі ў стралковай дуэлі і па агульных выніках заваявалі кубак у камандным заліку. Лепшая снайперская пара ва Упраўлення "К" ФСБ Расіі. 

Таксама вызначыліся параздзяленні АСАМ, Службы бяспекі Прэзідэнта і Сіл спецыяльных аперацый. Адзначым, што каманды групы "А" як арганізатара мерапрыемства ўдзельнічалі па-за залікам. Вынікі паказалі высокі ўзровень майстэрства і прафесіяналізму ўсіх удзельнікаў. Да таго ж абмен вопытам для спецназаўцаў - важны складальнік эфектыўнай барацьбы з тэрарызмам.