Падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы атрымалі новую тэхніку

17 декабря 2019
Радыёэлектронная барацьба, абарона інфармацыі і развіццё інфармацыйных сістэм. 387-мы цэнтр тэхнічнага кантролю Узброеных сіл Беларусі атрымаў найноўшыя ўзоры тэхнікі. Усе адзінкі па профілі - радыёбарацьба. Адзначаецца, што такое абнаўленне стала традыцыяй у прафесійны дзень гэтага віду войскаў. Акрамя таго, цэнтр атрымаў баявы сцяг. Для любой воінскай часці ўручэнне гэтага сімвала - знамянальная падзея, асабліва ў 77-ую гадавіну стварэння воінскіх часцей радыёэлектроннай барацьбы.