Падрыхтоўку кадраў абмяркоўвалі сёння ў Мінску

2 июня 2015

Пра падрыхтоўку новых кадраў па рабочых спецыяльнасцях для сябе павінны клапаціцца самі прадпрыемствы. Такое меркаванне прагучала сёння ў Мінску падчас семінара, прысвечанага ўдасканаленню кадравай палітыкі камунальнай сферы. Варыянты могуць быць рознымі: сістэма дзяржзаказу або мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў. Акрамя таго, арганізацыям неабходна папулярызаваць запатрабаваныя рабочыя прафесіі ў школах. А ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі павінны выпускаць спецыялістаў з больш высокай кваліфікацыяй, каб малады чалавек, забяспечаны фінансава са старта, застаўся ў прафесіі.

Асаблівая ўвага – менавіта практычнаму навучанню. Сёння амаль пры кожным прафесійным ліцэі і каледжы Мінска ёсць рэсурсныя цэнтры – навучэнцы нюансы будучай прафесіі даведваюцца на практыцы.