Камунальныя і дарожныя службы пераходзяць на зімовы фармат працы, а аўтааматарам пара пераабуцца

31 октября 2019
Каб з прыходам першых замаразкаў (а сёння раніцай ужо месцамі было мінус 8),  перамяшчэнне па дарогах было бяспечным, камунальныя і дарожныя службы пераходзяць на зімовы фармат працы.
У Мінску першыя замаразкі паскорылі тэмпы нарыхтоўкі рэагентаў, якімі будуць пасыпаць вуліцы
Неабходны запас пяску на зіму - амаль 59 тысяч тон. Гэта каля 3 тысяч грузавікоў. Солі  столькі ж.
Як толькі выпадзе снег,  з гаражоў гатова выехаць спецтэхніка. Прыбіраць сталіцу ад снегу  сёлета будуць 700 машын.
Яны таксама будуць вывозіць гурбы на снегаплавільны пункт, а таксама на спецыяльныя пляцоўкі для часовага складзіравання снегу. Такіх у сталіцы  9.
Вядома, тут таксама важна нагадаць. Дзеля бяспечнага руху  чыстых і апрацаваных дарог  недастаткова. Неабходна загадзя паклапаціцца і пра зімовую гуму. Згодна з правіламі дарожнага руху, выкарыстаць яе трэба з 1 снежня па 1 сакавіка. Аднак надвор'е дыктуе свае правілы. ДАІ рэкамендуе памяняць гуму,  калі тэмпература не перавышае 8-10 градусаў. На гэты перыяд як раз прыпадае пік на шынамантажах.