Падрыхтоўкай сельскагаспадарчых кадраў для Ташкенцкай вобласці плануе займацца Мінская вобласць

8 августа 2018

Перспектыўныя напрамкі для супрацоўніцтва двух рэгіёнаў абмеркавалі сёння кіраўнікі Мінскай і Ташкенцкай абласцей. Анатоль Ісачанка і Гуламжон Ібрагімаў дамовіліся аб стварэнні міжрэгіянальнай камісіі, якая б курыравала супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, цяжкай прамысловасці, прафесійнай падрыхтоўкі кадраў. Пакуль тавараабарот цэнтральных абласцей дзвюх краін застаецца на недастаткова высокім узроўні - у 12 мільёнаў долараў. Гэты паказчык рэгіёны плануюць павысіць за бліжэйшы год.

Ташкенцкая вобласць, як і Мінская, развівае сельскагаспадарчую галіну. Дэлегацыя з Узбекістана зацікаўленая ў пастаўках беларускіх камбайнаў, перадачы вопыту ў вытворчасці і перапрацоўцы мяса і малака.

Пасля сустрэчы ў Мінаблвыканкаме дэлегацыя з Ташкенцкай вобласці разам з губернатарам Мінскай адправілася ў Смалявіцкі раён, каб ацаніць новы беларускі суперкамбайн. Пасля госці наведаюць жодзінскі БелАЗ.