Падрыхтоўка да парада да Дня Незалежнасці Беларусі працягваецца

31 мая 2018

Сёлета ўпершыню ў мерапрыемстве прыме ўдзел самая прыгожая палова вайскоўцаў нашай краіны. Па праспекце Машэрава ў складзе парадных разлікаў пройдуць амаль дзве сотні жанчын, а таксама вучні спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх класаў. Плануецца і парадная каробка прадстаўнікоў расійскіх вайскоўцаў. Сёння на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры прайшла першая трэніроўка пешых каробак перад тэлекамерамі. Новымі элементамі здзівіць гледачоў і рота ганаровай варты. Усяго ў складзе пешых парадных разлікаў пройдуць больш за 3 тысячы 200 вайскоўцаў.

Сяргей Іваноў, начальнік штаба, першы намеснік ваеннага каменданта Мінскай ваеннай камендатуры:

"Для хлопцаў гэта пэўны стымул паказваць сваю страявую вывучку. Вайскоўцам жанчынам насамрэч прыемна, гэта ўпершыню. Ім вельмі цікава, яны стараюцца. Нават калі нешта не атрымліваецца, яны ўсе недахопы, усе памылкі прымаюць да ўвагі. Вельмі глыбока перажываюць і імкнуцца паказаць вынік не горш, чым у астатніх".

Пешая калона расцягнецца на паўтара кіламетра. Следам 23 разлікі ваеннай тэхнікі. На чале механізаванай калоны праедуць танкі з легендарным Т-34. Далей пройдуць сучасныя ўзоры ўзбраення. Гэта магутныя браніраваныя машыны, зенітна-ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і сістэмы залпавага агню.