Падарунак беларусам да 70-годдзя вызвалення

2 июля 2014

Адзін з чатырох найбуйнейшых у свеце - нараўне з Новым Арлеанам, Масквой і Кіевам - Музей Вялікай Айчыннай у Мінску расчыніць дзверы 3 ліпеня для ўсіх жадаючых. Выставачная плошча павялічылася на 20%, а гасцей чакаюць абноўленыя экспазіцыі. Залы музея распавядуць гісторыю ад зараджэння фашызму да гучнай Перамогі нашага народа і таго цяжкага шляху, які прыйшлося прайсці для аднаўлення Беларусі.


Ірына Дрыга, першы намеснік Міністра культуры Беларусі: У зале, прысвечаным партызанскаму руху, падпольшчыкам адноўлена кватэра падпольшчыкаў, музейныя прадметы размешчаныя ў інтэр'еры і партызанскі лагер з некалькімі зямлянкамі, дзе жылі партызаны. Дзе размяшчаўся партызанскі штаб, дзе размяшчалася друкарня, зброевая майстэрня. Тыя наведвальнікі, якія прыйдуць 3 ліпеня, думаю, не расчаруюцца. А затым ва ўсе дні музей будзе працаваць па сваім раскладзе з 10 да 18 - у звычайныя дні і па нядзелях - з 11 да 19.



Суправаджаць экскурсіі будуць мультымедыя і 3-D анімацыя. Адзіная зала, у якой няма ніводнага экспаната - зала Перамогі. Пад яе купалам будуць праходзіць урачыстыя цырымоніі.