Пад Беразіно высадзілі 75 дрэў у памяць аб адважных учынках падчас Вялікай Айчыннай вайны

10 апреля 2020
75-годдзю Вялікай Перамогі зараз прысвечана нямала ініцыятыў. Так, у пасёлку Любушаны, што пад Беразіно, напярэдадні сімвалічна высадзілі 75 дрэў. Алея з ядлоўца, ясеняў і барбарыса з'явілася ля мясцовага мемарыяла. Высаджваць расліны жыхары прыйшлі сем'ямі.

Добраўпарадкоўваюць зараз дзясяткі мемарыялаў па ўсім раёне. Усяго ж у Мінскай вобласці больш за сотню такіх памятных месцаў.