Ушанаваць кожнага! Па ўсёй краіне праходзяць акцыі памяці ахвяр гітлераўскіх карнікаў

19 марта 2021
Памятныя акцыі гэтымі днямі праходзяць па ўсёй краіне. Каля кожнага мемарыяльнага комплексу і маленькага абеліска  жывыя кветкі і лампадкі. Людзі наводзяць парадак на месцах баявой славы і  галоўнае  памятаюць тых, хто здабываў мірнае неба для нас.

20 сакавіка ўсіх збярэ мемарыяльны комплекс Ала ў Гомельскай вобласці

Месца, дзе ў 1944 годзе фашысты знішчылі 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей. Вёска Боркі Магілёўскай вобласці. У 1942 годзе яе спасціг лёс Хатыні. Яе спалілі разам з жыхарамі, як і 6 пасёлкаў побач. Такі лёс напаткаў многія вёскі Беларусі. Вёска Шунёўка Віцебскай вобласці, Драмлёва  Брэсцкай. Успомняць нявінных ахвяр фашызму і ля мемарыяла Брыцалавічы, у Чырвоным Беразе  -  дзецям -  ахвярам вайны,  а таксама ля мемарыяла Шаулічы і комплекса Трасцянец.