Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020-га будзе шырока абмяркоўвацца з экспертамі

12 января 2016

Акцэнт на неабходнасці такой дыскусіі зрабіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы напярэдадні з дакладам першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага. Праграма рыхтавалася ў сярэдзіне мінулага года, а з таго часу базавыя макраэканамічныя ўмовы сур'ёзна змяніліся. І зараз дакумент трэба актуалізаваць. Пры гэтым, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, урад павінен думаць пра людзей і вытворчасць.

Урад пры падрыхтоўцы свайго бачання эканамічнага развіцця краіны аналізуе больш за 12 фундаментальных фактараў. Таксама першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь плануе пачаць новую праграму з Міжнародным валютным фондам ужо ў студзені-лютым.