Амаль 40 незапатрабаваных будынкаў у Мінску знойдуць новых уладальнікаў

3 февраля 2022
Новае жыццё пустых і незапатрабаваных будынкаў. Амаль 4 дзясяткі аб'ектаў камунальнай уласнасці ўвядуць у гаспадарчы абарот сёлета ў Мінску. 17 з іх - на аўкцыёнах. Так, адным з лотаў стане двухпавярховы будынак былога дзіцячага сада на праспекце Ракасоўскага, 151. Новаму ўладальніку прапануюць памяшканне 2 000 квадратаў і вялікі ўчастак. Ёсць у спісе і не менш прывабныя прапановы - напрыклад, аднапавярховы будынак у самым цэнтры Мінска па адрасе: Леніна, 15а.

Ёсць лоты і ў Мінскім раёне. Сярод іх - 5 былых будынкаў сельгаспрызначэння ў вёсках Навінка, Куты і Броўкі. Хутка на таргі выставяць і комплекс будынкаў дзіцячых дач "Жураўлік" у вёсцы Крыжоўка. Дарэчы, толькі за мінулы год на аўкцыёнах ў Мінску прададзена больш за дзясятак будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца.