Пераможныя маршы прагучалі ў Наваполацку

5 мая 2016

У славу нашых ветэранаў, якія гераічна стаялі за Радзіму, здымаюць фільмы, пішуць творы і, вядома, у іх гонар складаюць песні... Пераможныя маршы прагучалі ў Наваполацку. Агляд-конкурс страявой песні сабраў больш як 500 удзельнікаў і тысячы гасцей з розных рэгіёнаў вобласці. Галоўная плошча горада на некалькі гадзін ператварылася ў вялізную канцэртную залу пад адкрытым небам. Зрэшты, для моладзі "Пераможныя маршы" гэта яшчэ і сапраўдны ўрок патрыятызму. Аб свяце, якое аб'ядноўвае людзей усіх пакаленняў - Марына Раманоўская.

"Кацюша", "Ішоў салдат", "Тры танкісты". "Пераможныя маршы" на галоўнай плошчы Наваполацка гучаць ужо сёмы раз. Сёлета агляд-конкурс страявой песні аб'яднаў больш як 500 удзельнікаў і тысячы гасцей з розных рэгіёнаў вобласці.

Урок патрыятызму пачынаецца з урачыстага парада. У святочнай калоне - школьнікі і каманды воінскіх часцей полацкага гарнізона. Удзельнікам падпяюць нават гледачы.

Самая відовішчная частка праграмы - конкурсныя нумары ўдзельнікаў. На іх падрыхтоўку ў каманд ледзь больш як месяц. Само жа выступленне доўжыцца пару хвілін. Адточанасць страявога кроку і выканальніцкае майстэрства ацэньвае журы. Але галоўнымі крытыкамі і настаўнікамі на конкурсе заўсёды былі і застаюцца ветэраны.

Падчас конкурсу цэнтральная плошча Наваполацка ператвараецца ў вялізную канцэртную залу пад адкрытым небам. Паслухаць маршы прыходзяць сем'ямі. У падарунак усім гасцям - віншавальныя паштоўкі са святам Вялікай Перамогі.

У конкурсу страявой песні ёсць традыцыя: "Пераможныя маршы" ў Наваполацку гучаць пра любым надвор'і. Моладзь паважае подзвіг герояў. І з года ў год дзякуе ветэранам за мірнае неба.