Па ўсім Віцебску праходзяць святочныя мерапрыемствы

23 июня 2018

Віцебск святкуе 1044-ы дзень нараджэння. На плошчы Перамогі з самай раніцы працуе выстава рэтра-аўтамабіляў, гучыць музыка. У скверы Маякоўскага адбылося адкрыццё помніка Фёдару Махнову - селяніну, якога лічаць самым высокім чалавекам на зямлі. Паводле розных звестак, яго рост складаў да двух метраў 85 сантыметраў. Акрамя таго, сёння ў афішы - літаратурныя гасцёўні, танцавальныя майстар-класы, перформансы, вернісажы. Упрыгажэннем свята стала і выступленне скрыпачкі на балконе віцебскай ратушы.

Самыя цяжкія выпрабаванні Віцебск перажыў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў разбураны больш чым на 90%. Горад адраджалі з попелу. І сёння да месца кары мірных жыхароў леглі жывыя кветкі.