Віталь Бубновіч заняў 5 месца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 метраў лежучы

12 августа 2016

Сёння на Алімпійскіх гульнях у Рыа беларусы асабліва хваляваліся за стралкоў, спадзяючыся на медалі. Віталь Бубновіч паспяхова выступіў у кваліфікацыі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў, дзе паказаў 4-ы вынік і меў усе шанцы на алімпійскі подыум. У спаборніцтве васьмі наймацнейшых Бубновіч доўгі час заставаўся ў барацьбе за ўзнагароды. Аднак 8-ы стрэл на 9,9 пакінуў нашага спартсмена на 5 месцы. Шанцы на алімпійскія ўзнагароды ў беларусаў яшчэ ёсць: 14 жніўня Юрый Шчарбацэвіч і Ілля Чаргейка выступяць у стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох становішчаў.