Па віне п'яных вадзіцеляў у двух сельгаспрадпрыемстваў канфіскавалі тэхніку

17 февраля 2014

Пазбавіліся тэхнікі. У Гомельскай вобласці па віне п'яных вадзіцеляў у двух сельгаспрадпрыемстваў канфіскавалі тэхніку. Прэцэдэнты адбыліся ў Калінкавіцкім і Буда-Кашалёўскім раёнах. Абодва выпадкі як пад капірку. У разгар рабочага дня трактарысты вырашылі папесціць сябе півам.


Віталь Краснабаеў - аб дарагой прыхільнасці да пеннага напоя. Гэты новенькі Беларус яшчэ стаіць на мехдвары гаспадаркі. Але ўжо яму не належыць. Сельгаспрадпрыемства Пенчын у Гомельскай вобласці стала першым, якое пазбавілася тэхнікі па віне п'янага вадзіцеля.


Бутэлька піва па цане трактара. Так дорага пенны напой яшчэ нікому не даставаўся. 180 мільёнаў - гэта вам не жарт.


Па такім кошце трактар дастаўся гаспадарцы. Бралі ў лізінг год таму. За руль пасадзілі трактарыста з прыезджых. У адміністрацыі расказваюць - мужчына ўтаіў, што ўжо пазбаўлены праў на кіраванне аўтамабілем. За п'янку. А вось пасведчанне трактарыста паказаў. Праўда, пазбавіўся і іх, калі ў пачатку рабочага дня вырашыў папіць піўка.


Пасля той п'янай паездкі гаспадарка плаціць грошы за тое, чаго ўжо няма. Феміда аказалася непахіснай. Трактар, згодна з рашэннем суда звярнулі ў прыбытак дзяржавы. А вось лізінг ніхто не адмяняў. Але адміністрацыя ўжо прыняла рашэнне. Зноў ісці ў суд.


Мясцовыя жыхары гора-трактарыста хоць і асуджаюць, але па большай частцы шкадуюць.


Падобная гісторыя - у Калінкавіцкім раёне. Сцэнарый як пад капірку. Выпіў піва, павёў трактар. Зараз у мясцовай гаспадаркі на адзінку тэхнікі менш. Нехта скажа: Меры жорсткія. Дзяржаўтаінспектары пярэчаць: Затое дзейсныя.


І ўсё-такі ахвочыя выпрабаваць лёс з ліку нецвярозых паўторнікаў не-не, ды і знаходзяцца. І зараз 86 аўтамабіляў у Гомельскай вобласці чакаюць канфіскацыі.