Па традыцыі ў 22.55 адбудзецца акцыя "Праспяваем гімн разам"

3 июля 2015

Па традыцыі роўна ў 22:55 загучаць першыя акорды нацыянальнага гімна. Сотні тысяч галасоў сальюцца ў адным вялікім хоры. З апошнім акордам гімна вячэрняе неба над сталіцай, абласнымі цэнтрамі і Брэсцкай крэпасцю расфарбуе грандыёзны феерверк. У сталіцы святочныя залпы стартуюць адначасова з шасці агнявых пазіцый. На салют можна будзе любавацца ў любым пункце горада. І сёння, у святочны дзень, транспарт у Мінску будзе працаваць да позняй ночы. Сталічны метрапалітэн закрыецца а палове на другую, а некаторыя маршруты наземнага транспарту будуць курсіраваць да дзвюх гадзін ночы.