Сяргей Папкоў пракаментаваў сітуацыю з уніфікацыяй роўмінгу ў краінах "Усходняга партнёрства"

21 июня 2018

На форум прыбылі міністры замежных спраў і міністры па справах лічбавых тэхналогій Азербайджана, Арменіі, Малдовы, Грузіі і Украіны. Нашу краіну прадстаўляе кіраўнік Мінсувязі. Сяргей Папкоў пракаментаваў і сітуацыю з уніфікацыяй роўмінгу ў краінах "Усходняга партнёрства".

Заўтра - другі дзень дыялогаў. Сустрэчу таксама прысвяцяць гарманізацыі лічбавых рынкаў ЕС і краін-партнёраў. Нададуць увагу кібербяспецы і развіццю шырокапалоснага Інтэрнэту.