Па-святочнаму аздобленыя цягнікі курсіруюць у метро

12 декабря 2022

Зімовае натхненне і ў сталічным метро. Там пачалі курсіраваць навагоднія цягнікі. У святочным афармленні саставаў выкарыстоўваюць традыцыйныя снежныя сюжэты. Так, на вагонах выявы снегавікоў і падарункаў, калядныя званочкі і ёлачныя шары, кампазіцыі з іглічных лапак. Зрэшты, атрыбуты зімовых свят не толькі ў экстэр'еры, пасажыраў яны радуюць і ўнутры брэндзіраваных цягнікоў.

Да свят змяніліся ўсе тры веткі метрапалітэна. І калі на Аўтазаводскай і Маскоўскай лініях пераважна ўпрыгожылі цягнікі, то на Зялёналужскай аформілі ахоўныя экраны. Таксама на падземных станцыях можна ўбачыць навагоднія плакаты і святочны мультымедыйны кантэнт.